BE RU EN

Перамовы наконт газу паміж ЕЗ, Украінай ды Расеяй закончыліся безвынікова

  • 30.06.2015, 19:37

Трохбаковыя перамовы аб газе Расеі, Украіны і Еўразвяза, якія прайшлі ў аўторак у Вене, закончыліся безвынікова.

Пра гэта паведаміла журналістам крыніца ва ўкраінскай дэлегацыі, піша "Корреспондент".

"Перамовы закончыліся", - сказаў ён журналістам. Адказваючы на пытанне, ці будуць пасля вынікаў перамоў у аўторак падпісаныя нейкія дакументы, ён сказаў: "Не".

Кажучы пра тое, наконт якіх пытанняў не ўдалося дамовіцца перамоўнікам, ён сказаў: "Наконт усіх". Ён таксама не мог адказаць, калі можа адбыцца наступная трохбаковая сустрэча.

Іншы ўдзельнік перамоваў паведаміў журналістам, што цяпер стораны ўзгадняюць тэкст супольнай заявы.

Адзначым, у Расеі раней заявілі, што дадуць Украіне 40 даляраў зніжкі на газ замест 100. Акрамя таго, у РФ адзначылі, што не маюць намер абмяркоўваць умовы зніжкі. У сваю чаргу, ва Украіне адзначылі, што не згодныя з гэтай зніжкай на газ.

Апошнія навіны