BE RU EN

Вікторыя Азаранка: рухаюся ў правільным кірунку

  • 30.06.2015, 17:27

Беларуская тэнісістка Вікторыя Азаранка пракаментавала сваю перамогу над эстонкай Анет Кантавейт у першым раўндзе Уімблдона.

"Думаю, мне ўдалося прадэманстраваць добры тэніс. Валодала ініцыятывай цягам усяго спаборніцтва. Вядома, на старце турніру заўсёды адчуваеш хваляванне, але я змагла справіцца з нервамі і дамаглася ўпэўненай перамогі", - прыводзіць словы Вікторыі афіцыйны сайт спаборніцтваў, піша gotennis.ru.

"Рада, што зноў адчуваю сябе камфортна, знаходзячыся на корце. Не бачу сэнсу параўноўваць маю цяперашнюю форму з той, у якой я была некалькі гадоў таму. Цяпер я гуляю лепш і знаходжуся на правільным шляху", - адзначыла Азаранка.

Апошнія навіны