BE RU EN

Улады Інданэзіі паведамілі пра загубу 113 чалавек пры падзенні самалёта

  • 30.06.2015, 16:10

Улады Інданэзіі паведамілі пра загубу 113 чалавек пры падзенні самалёта

На борце вайсковага самалёта Hercules C-130, які ўпаў на гатэль і жылыя дамы ў Інданэзіі, было 113 чалавек.

З іх 101 пасажыр і 12 чальцоў экіпажа. Як мяркуецца, усе яны загінулі, заявіў начальнік ВПС краіны Агус Супрыятна (Agus Supriatna), паведамляе Lenta.ru са спасылкай на i24 news.

З ягоных слоў, ужо знойдзены целы 49 загінулых. Пры гэтым колькасць ахвяр авіякатастрофы можа вырасці, бо не вядома, колькі чалавек маглі пацярпець на зямлі. Раней паведамлялася, што ў самалёце знаходзіліся 50 чалавек. Таксама была інфармацыя аб 38 ахвярах авіякатастрофы.

Вайскова-транспартны самалёт Hercules C-130, які ляцеў з вайсковай базы на выспы Бунгуран, упаў на гатэль і найбліжэйшыя дамы ў інданэзійскім горадзе Медан 30 чэрвеня. Самалёт разбіўся праз дзве хвіліны пасля ўзлёту ў Медане, праляцеўшы блізу пяці кіламетраў.

Апошнія навіны