BE RU EN

На мытні ў Берасці канфіскавалі прычэп з 14,5 тысячамі пачкаў цыгарэт

  • 30.06.2015, 15:52

Супрацоўнікі Берасцейскай мытні затрымалі ў пункце пропуску «Казловічы» буйную партыю тытунёвых вырабаў, якія незаконна перавозіліся праз беларуска-польскую мяжу.

Пра гэта сайту charter97.org паведамілі ў прэс-групе мытні.

Пры даглядзе выязджаўшага з Беларусі грузавога аўтамабіля «Вольва» з паўпрычэпам, якім кіраваў грамадзянін Польшчы, у пярэдняй сценцы паўпрычэпа быў выяўлены тайнік. У ім знаходзіліся больш за 14,5 тысяч пачкаў цыгарэт розных марак на суму звыш 100 млн рублёў.

Згодна з заканадаўствам, разам з тытунёвымі вырабамі цыгарэтамі быў канфіскаваны да пастановы суда і паўпрычэп коштам амаль 200 млн рублёў.

Апошнія навіны