BE RU EN

Тымчук заявіў пра зрыў адводу цяжкай бронетэхнікі ў Данбасе

  • 30.06.2015, 11:27

Адвод цяжкай бронетэхнікі ад лініі судакранання бакоў у Данбасе сарваны.

Пра гэта сведчаць аператыўныя звесткі групы «Інфармацыйны Супраціў», напісаў на сваёй старонцы ў сацсетцы кіраўнік групы Зміцер Тымчук.

«Група ІС канстатуе, што адвод цяжкай бронетэхнікі (у першую чаргу танкаў) ад лініі судакранання бакоў на Данбасе «да 26-га чэрвеня», «анансаваны» ў фармаце кіраўнікоў МЗС «нармандскай чацвёркі», безумоўна сарваны», - напісаў Зміцер Тымчук.

Ён адзначае, што баевікі актыўна выкарыстоўваюць і падцягваюць у першую лінію цяжкае ўзбраенне, забароненае Мінскімі дамоўленасцямі, у тым ліку бронетэхніку.

Апошнія навіны