Заўзятары вярнулі беларускую мову на стадыён
- 30.06.2015, 9:12
На хатнім матчы ФК «Белшына» - ФК «Дынама-Менск» зноў гучалі беларускамоўныя песні.
У гэтым маглі пераканацца заўзятары, якія сачылі за гульнёй праз тэлеканал «Беларусь-5», піша «Беларускі партызан».
Імаверна, вяртанню беларускай мовы на стадыён паспрыялі неабыякавыя заўзятары, якія паднялі праблему праз інтэрнэт. СМІ пісалі пра выпадак з забаронай песні BRUTTO «Наша возьме!» І песень гурта «Акіян Эльзы», а потым і іншых песень на беларускай мове.
А вось стасункі паміж фанатамі і міліцыяй, мяркуючы па ўсім, застаюцца нявырашанымі, хатняя гульня зноў прайшла з пустым фан-сектарам.
Адзначым, бабруйскія фанаты перасталі наведваць хатнія гульні «праз прадузятае стаўленне міліцыі».