BE RU EN

ФБР праверыць законнасць прысуджэння Расеі ЧС-2018

  • 3.06.2015, 21:37

Федэральнае бюро расследаванняў ЗША мае намер праверыць галасаванне, паводле вынікаў якога РФ і Катар атрымалі права на правядзенне ЧС у футболе.

Якіх-небудзь падрабязнасцяў пра следчыя дзеянні інфармагенцтвы не прыводзяць, паведамляе BBC.

Раней праверкай заявак ужо паабяцала заняцца швэйцарская пракуратура, якая таксама расследуе карупцыйную справу чыноўнікаў ФІФА.

У сваю чаргу ФБР раней паведаміла, што праверыць працу Ёзэфа Блатэра на пасадзе прэзідэнта ФІФА. Да гэтага адзначалася, што кіраўнік арганізацыі паводле справы не праходзіць.

Блатэр у аўторак нечакана падаў у адстаўку - усяго праз пяць дзён пасля перамогі на чарговых выбарах. Сваю пастанову ён патлумачыў стратай даверу з боку некаторых чальцоў ФІФА на фоне найбольш значнага карупцыйнага скандалу ў яе гісторыі.

Пасля гэтага ў прэсе сталі з’яўляцца чуткі аб магчымым пераглядзе вынікаў галасавання, паводле вынікаў якога Расея і Катар атрымалі права на правядзенне чэмпіянатаў свету ў футболе ў 2018 і 2022 гадах. Расейскі бок назваў іх неабгрунтаванымі.

Апошнія навіны