BE RU EN

Знакавы менскі фантан не працуе і зацвіў

  • 3.06.2015, 21:17

Знакаміты фантан «Купалле» са скульптурамі аўтарства Анатоля Анікейчыка ў парку імя Янкі Купалы ў Менску стаіць занядбаны.

Гэта шэдэўр у сваім жанры, які ўключаны ў спіс «100 твораў беларускага мастацтва ХХ стагоддзя», а вада ў ім зацвіла і смярдзіць, піша «Наша Ніва».

Фантан не чысцілі даўно. У такую спякоту фантан нават не працуе.

Пытанню, чаму фантан у такім стане, у «Зелянбудзе» моцна здзівіліся. Ва ўстанове нават не ведалі, што фантан не дзейнічае.

Апошнія навіны