BE RU EN

Штэфэн Зайбэрт: Мэркель не памылілася, назваўшы анэксію «анэксіяй»

  • 3.06.2015, 19:33

У Бэрліне адхілілі крытыку Масквы з нагоды выказванняў Мэркель аб Крыме.

Ва ўрадзе ФРГ нагадалі, што слова "анэксія" ў дачыненні да Крыма ў Нямеччыне ўжываюць з вясны 2014 года, піша Deutsche Welle.

Урад Нямеччыны адпрэчыў крытыку Крамля з нагоды таго, што канцлерка Ангела Мэркель (Angela Merkel) у інтэрв'ю газеце Frankfurter Allgemeine выкарыстала слова "анэксія" у дачыненні да Крыма. У сераду, 3 чэрвеня, афіцыйны прадстаўнік кабінета Штэфэн Зайбэрт (Steffen Seibert) адрэагаваў на словы прэс-сакратара прэзідэнта РФ Дзмітрыя Пяскова, які сцвярджаў, што Мэркель "дапусціла памылку ў тэрміналогіі, ужыўшы слова "анэксія", а не "далучэнне".

"Цалкам відавочна, што няма ніякіх падставаў разглядаць гэтую падзею інакш, чым мы гэта робім з вясны 2014: гэта - анэксія, якая парушае нормы міжнароднага права", - заявіў афіцыйны прадстаўнік урада ФРГ.

Зайбэрт падкрэсліў, што ён не будзе афіцыйна каментаваць выказванні Пяскова, бо не ведае, у якім кантэксце яны прагучалі, адзначае агенцтва dpa.

Апошнія навіны