BE RU EN

Дзікія жывёліны vs люстэрка: зняты схаванай камерай ролік стаў гітом YouTube

  • 3.06.2015, 18:57

Здымкі праводзіліся ў трапічных лясах Цэнтральнай Афрыцы.

Французскі фатограф Ксавіэр Брыер (Xavier Brierre) паказаў ролік, які дэманструе смяхотныя рэакцыі дзікіх жывёлін на ўласнае адлюстраванне ў люстэрку, піша korrespondent.net.

Відэа было апублікаванае на Yotube-канале Caters TV і за 2 дні набрала амаль 5 мільёнаў праглядаў.

Жывёліны рэагавалі на люстэрка кожны ў сваёй манеры. Леапард зароў і завуркатаў ад задавальнення, гарыла ўбачыла там спаборніка, група шымпанзэ паставіліся да навінкі проста з цікаўнасцю, а слон - спрэс праігнараваў.

Сам фатограф толькі надоечы вярнуўся з Габона і рыхтуе да публікацыі яшчэ шэраг матэрыялаў.

Апошнія навіны