BE RU EN

Спецслужбы шпіёняць за Мікалаем Аўтуховічам

  • 3.06.2015, 16:02

Перад прэзентацыяй кнігі «Чарвяк» Зміцера Дашкевіча за Мікалаем Аўтуховічам сачылі некалькі людзей у цывільным.

Мерапрыемства прайшло на днях у Ваўкавыску. Былы палітвязень заўважыў на пачатку аднаго хлопца з калыскай, які стаяў насупраць будынку, дзе павінна было адбыцца мерапрыемства і сачыў за прысутнымі.

«Я магу ўжо пазнаць іх па твары. Да ўсяго іншага, ён проста стаяў і глядзеў. Было падобна, што ён лічыць колькасць людзей», - паведаміў Мікалай Аўтуховіч сайту ПЦ «Вясна».

Са слоў актывіста, пазней да гэтага «назіральніка» далучыліся яшчэ два чалавекі, якія таксама адсочвалі дзеянні тых, хто прыйшоў на мерапрыемства. Адзін з іх увесь час размаўляў па мабільным тэлефоне. Калі актывісты паспрабавалі наблізіцца да «назіральнікаў», каб распытаць, што ж менавіта стала аб'ектам іх увагі, тыя пачалі ўцякаць.

Апошнія навіны