BE RU EN

Мустафа Джамілёў: У Бішкеку нас затрымалі паводле ўказання Расеі

  • 3.06.2015, 14:28

Лідар крымска-татарскага народа мяркуе, што інцыдэнт у аэрапорце Бішкека адбыўся праз указанне Расеі.

Пра гэта Мустафа Джамілёў сказаў у каментары "Радіо Свобода".

«Мы высветлілі, што ніякага там непаразумення не было. Па сваіх каналах мы даведаліся, што гэта было ўказанне ад старэйшага маскоўскага брата», - сказаў ён.

Джамілёў адзначыў, што так і не зразумеў, чаго яны гэтым дамагаліся.

«Магчыма, гэта была дэманстрацыя таго, што яны тут гаспадары, гэта зона ўплыву Масквы. Буду яшчэ высвятляць», - сказаў Джамілёў у аўторак, 2 красавіка.

Як вядома, раней у аэрапорце сталіцы Кыргызстана Бішкеку паліцыя цягам 3 гадзін утрымлівала дэпутата Вярхоўнай Рады Украіны, лідара крымска-татарскага народа Мустафу Джамілёва і ягонага дарадцу, дэлегата Курултая крымска-татарскага народа Рустэма Умерава.

Апошнія навіны