BE RU EN

Студэнтам прапануюць папрацаваць за $200 на месяц

  • 3.06.2015, 14:07

Студэнцкія атрады дапамогуць на будоўлях «Маяка Менска», «Дынама» і беларускай АЭС.

Гэтым летам сотні студэнтаў правядуць канікулы на будаўнічых пляцоўках. Як піша агенцтва «Мінск-Навіны», сярод знакавых аб'ектаў, куды будуць накіраваныя моладзевыя атрады, - комплекс «Маяк Менска», стадыён «Дынама», 2-я МКАД. Зводны атрад студэнтаў БНТУ і БДУІР адправіцца ў Астравец на будоўлю першай беларускай АЭС.

Пры поўным 8-гадзінным працоўным дні на будоўлі можна разлічваць на заробак ад 3 млн рублёў на месяц. Пры жаданні можна зарабіць значна больш: сумы ў разліковых лістках залежаць ад тыпу і складанасці работ, колькасці адпрацаваных гадзін. Летась паведамлялася, што на будаўніцтве АЭС студэнты змаглі зарабіць па 12-13 млн рублёў.

У папярэднія гады менскія студэнцкія атрады працавалі на будоўлях «Чыжоўка-Арэны», новага будынка музея гісторыі Вялікай Айчыннай вайны, штаб-кватэры Нацыянальнага алімпійскага камітэта, «Студэнцкай вёскі», новых станцый метро і на іншых аб'ектах.

Апошнія навіны