BE RU EN

Войскі РФ і найміты атакуюць 28-ю брыгаду ў раёне Мар’інкі

  • 3.06.2015, 10:41

Расейскія войскі выкарыстоўваюць цяжкую ствольную артылерыю і рэактыўныя сістэмы залпавага агню.

Пра гэта ЛІГАБізнесІнформ паведаміў прэс-сакратар 28-й брыгады Уладзімір Амельчанка.

«Вораг атакуе Мар’інку. У гэтыя хвіліны пад прыкрыццём артылерыі вораг праводзіць маштабную атаку пазіцый 28-й брыгады ў н.п. Мар’інка. Нашы ваяры трымаюць абарону», - паведаміў ён.

Акрамя таго, са слоў Амельчанкі, цягам усёй ночы працягваліся абстрэлы са ствольнай артылерыі, 120мм мінамётаў і сістэм рэактыўнага залпавага агню ўсёй лініі абароны брыгады пачынаючы ад Невельскага (Пескі) і заканчваючы Бярозавым (Дакучаеўск).

Апошнія навіны