BE RU EN

Рух цягнікоў у раёне Светлагорска адноўлены

  • 3.06.2015, 10:21

Сёння а 7.30 адкрыўся рух па станцыі «Светлагорск - на - Бярэзіне».

Пра гэта паведамілі карэспандэнту БелТА у Гомельскім аддзяленні Беларускай чыгункі.

Першыя ранішнія цягнікі ўжо прайшлі па гэтай станцыі. Цяпер яна працуе ў звычайным рэжыме, а рух ажыццяўляецца згодна з раскладам. Аднак рамонтныя і аднаўленчыя работы яшчэ доўжацца. У аддзяленні ўдакладнілі, што робіцца ўсё магчымае, каб аператыўна ліквідаваць наступствы надзвычайнага здарэння.

Адначасова высвятляюцца прычыны здарэння. Праверку гэтага факту праводзяць следчыя органы ва ўзаемадзеянні з супрацоўнікамі ўпраўлення Дзяржаўнага камітэта судовых экспэртыз Гомельскай вобласці, чыгуначнымі службамі. На гэты момант адна з асноўных версій катастрофы грузавога складу - разбурэнне колавай пары вагона цягніка.

Як паведамлялася, 2 чэрвеня а 8 гадзіне пры пад'ездзе таварнага цягніка да чыгуначнай станцыі Светлагорск-на-Бярэзіне сышлі з рэек і перакуліліся 13 вагонаў з друзам, якія знаходзіліся ў складзе цягніка паведамленнем Калінкавічы-Жлобін. Пацярпелых няма. У выніку інцыдэнту пашкоджана частка чыгуначнага шляху.

Апошнія навіны