BE RU EN

Тэракт у Тунісе: улады заявілі аб арышце падазраваных

  • 29.06.2015, 20:21

Улады Туніса заяўляюць аб арышце падазраваных у арганізацыі тэракту на пляжы пяцізоркавага гатэля ў горадзе Сус.

Як паведамляе «Радыё Свабода», міністр унутраных спраў Туніса Махамед Гарсалі заявіў, што паліцыя прадоўжыць расследаванне. Паводле ягоных слоў, паводле версіі следства, падазраваныя прайшлі падрыхтоўку ў лагерах тэрарыстаў у суседняй Лібіі.

Нагадаем, адказнасць за забойства 38 чалавек узяла на сябе тэрарыстычная групоўка «Ісламская дзяржава». Гэта самы крывавы тэракт у гісторыі Туніса.

Улады Вялікабрытаніі паведамляюць, што як мінімум 18 загінулых былі брытанскімі грамадзянамі. Сярод загінулых таксама грамадзяне Нямеччыны, Партугаліі, Ірландыі ды Бэльгіі.

Апошнія навіны