BE RU EN

Ракетны эсмінец ЗША зайшоў у порт Батумі

  • 28.06.2015, 14:38

У рамках візіту эсмінца ЗША будуць праведзеныя сумесныя вучэнні.

У порт Батумі ўвайшоў ракетны эсмінец Вайскова-марскіх сіл ЗША «Лабун», піша «Интерфакс».

Як заявілі ў пасольстве ЗША, «візіт амерыканскага вайсковага карабля ў чарговы раз пацвярджае жаданне замацаваць стасункі з хаўруснікамі NATO і Грузіяй у развязванні агульных мэтаў, звязаных з бяспекай і стабільнасцю ў Чарнаморскім рэгіёне». У пасольстве адзначылі, што ў рамках візіту эсмінец разам са Службай берагавой аховы Грузіі правядзе сумесныя вучэнні.

У нядзелю ў Батумі адбылася ўрачыстая сустрэча эсмінца ЗША. Як заявіў журналістам амбасадар ЗША ў Грузіі Рычард Норланд, «стасункі паміж Грузіяй і ЗША ўмацоўваюцца, а таксама ўмацоўваюцца стасункі паміж NATO і Грузіяй». Са слоў пасла, умацаванне стасункаў паміж дзвюма краінамі накіраванае на павышэнне ўзроўню бяспекі ў рэгіёне.

Раней у канцы траўня ў Чорнае мора ўвайшоў эсмінец ВМС ЗША «Рос».

Апошнія навіны