BE RU EN

Трэці тэракт за дзень: выбух у мячэці Кувейта

  • 26.06.2015, 17:22

У выніку выбуху ў мячэці ў Эль-Кувейце загінулі не менш за 20 чалавек.

Паводле звестак тэлеканала "Аль-Джазіра", у выніку тэракту памерлі як мінімум 24 чалавекі. У сваю чаргу спадарожнікавы тэлеканал "Аль-Хадасы" ацэньвае колькасць загінуўшых у 23 чалавекі.

Адказнасць за напад узялі на сябе баевікі тэрарыстычнай арганізацыі "Ісламская дзяржава", дзейнасць якой забароненая ў многіх краінах, перадае BBC.

Выбух у мячэці Эль-Кувейта адбыўся 26 чэрвеня ў разгар пятнічнай малітвы. Выбуховае прыстасаванне прывёў у дзеянне тэрарыст-смяротнік. Для багатага нафтай эмірата такі напад з'яўляецца першым такога кшталту.

Нагадаем, тэракты сёння таксама адбыліся ў Тунісе і Францыі.

Апошнія навіны