BE RU EN

У Варшаве здзейсніў аварыйную пасадку самалёт з падазроным пакетам на борце

  • 25.06.2015, 11:42

У аэрапорце Варшавы Модлін здзейсніў аварыйную пасадку пасажырскі самалёт Ryanair, які ляцеў з нарвежскага Осла ў польскую сталіцу.

На борце выявілі падазроны пакет. У паліцыі паведамілі, што ў ім можа знаходзіцца выбухоўка, паведамляе TVN Warszawa.

Аб неабходнасці здзейсніць экстранную пасадку дыспетчарам паведаміў камандзір паветранага судна. Лайнер прызямліўся а 08:15 паводле мясцовага часу. Са слоў прадстаўнікоў аэрапорта, усе 168 пасажыраў былі эвакуяваныя. Цяпер паліцыя абшуквае самалёт, піша Lenta.ru.

У верасні 2012 года пасажырскі лайнер ірландскай авіякампаніі Ryanair, які ляцеў з Лондана ў Браціславу, здзейсніў вымушаную пасадку ў аэрапорце Берлін-Шэнэфэльд. Пілоты прынялі пастанову пасадзіць самалёт праз папераджальны сігнал аб выяўленні тэхнічнай непаладкі.

Ryanair - найбуйнейшы бюджэтны перавозчык Еўропы. Кампанія ладзіць пасажырскія перавозкі ў 179 кірунках. У 2014 годзе Ryanair устанавіла новы рэкорд па пасажырапатоку. Паслугамі авіякампаніі скарысталіся 81,7 мільёна пасажыраў.

Апошнія навіны