BE RU EN

Расея хоча забараніць еўрапейскія кветкі і шакалад

  • 23.06.2015, 11:13

У Рассельгаснаглядзе ўважаюць патрэбным пашырэнне харчовага эмбарга на пастаўкі кветкавай прадукцыі і шакаладу.

Пра гэта расейскаму сайту Газета.ру заявіў намеснік кіраўніка ўстановы Аляксей Аляксеенка.

«Многія іншыя краіны гатовыя нам пастаўляць кветкі, ды і свая галіна ў выпадку эмбарга пачынае паволі аднаўляцца. Таксама даўно гучаць заклікі да таго, каб пастаўкі з Лацінскай Амерыкі ішлі наўпрост, а не праз тыя ж Нідэрланды», - заявіў ён.

Са слоў Аляксеенкі, расейскія кандытары таксама прапануюць забараніць увоз і еўрапейскага шакаладу. «На паліцах расейскіх крам размяшчаюцца элітныя гатункі шакаладу з Еўразвязу, напрыклад з Бельгіі, Францыі, Нямеччыны. І гэта менавіта той сегмент рынку, які нашы вытворцы хацелі б заняць», - сцвярджае чыноўнік.

Нагадаем, у адказ на прадаўжэнне санкцый ЕЗ у расейскім урадзе ўжо падрыхтавалі дакумент аб прадаўжэнні харчовага эмбарга.

Апошнія навіны