BE RU EN

Чалавек у форме НКВД пытаўся ў берасцейцаў, ці чакаюць яны «вяртання польскай улады»

  • 22.06.2015, 12:37

Гадавіну нападу гітлераўскай Нямеччыны на Савецкі Саюз улады Берасця ператварылі ў шоў.

Афіцыйнае мерапрыемства называлася - «Пяты міжнародны фестываль вайскова-гістарычнай рэканструкцыі 22 чэрвеня. Берасцейская крэпасць», паведамляе тэлеканал «Белсат».

На адной з цэнтральных вуліц Берасця - Савецкай - правялі тэатралізаваную пастаноўку апошняга мірнага дня ў Берасці 21 чэрвеня 1941 «Заўтра была вайна». Горад напоўніўся людзьмі ў форме НКВДшнікаў і цывільным адзенні савецкага часу. Многія праводзілі час у вулічных кавярнях, людзі весяліліся і ўжывалі алкаголь. Вуліцу напоўнілі тэхнікай тых часоў і завесілі плакатамі з савецкай прапагандай. Чалавек у форме афіцэра НКВД стараўся жартаваць з берасцейцамі: «Чакаеце, што зноў вернецца польская ўлада? Мы з вас кішкі павырываем...»

Дзе-нідзе відаць былі партрэты Сталіна, гучала музыка і песні, якія праслаўлялі аднаго з самых крывавых дыктатараў ХХ стагоддзя. На мерапрыемстве сустракаліся расейскія турысты, якія хадзілі ў майках з партрэтам Пуціна і георгіеўскімі стужкамі (але іх не так шмат, як было 9 траўня). «Свята» дапоўнілі аркестр і танцы.

Фота: «Белсат»
Фота: «Белсат»
Фота: «Белсат»
Фота: «Белсат»
Фота: «Белсат»
Фота: «Белсат»
Фота: «Белсат»
Фота: «Белсат»
Фота: «Белсат»
Фота: «Белсат»
Фота: «Белсат»
Фота: «Белсат»
Фота: «Белсат»
Фота: «Белсат»
Фота: «Белсат»
Фота: «Белсат»

Апошнія навіны