BE RU EN

За рэзэрваванне чэргі на мяжы трэба будзе плаціць

  • 21.06.2015, 19:03

Да канца года электронную чаргу плануецца ўвесці на ўсіх межах - на камерцыйным грунце.

Падчас тэставага запуску сістэмы электронных чэргаў на мяжы звычайны чалавек мог пакінуць Беларусь «без сюрпрызаў і доўгага чакання» задарма, а юрыдычныя асобы павінны былі заплаціць сімвалічную суму 20 тысяч рублёў, перадае «Радыё Рацыя».

Экспэрыменты ў пунктах прапускання «Казловічы» і «Каменны Лог» прынеслі добрыя вынікі. У «Каменным Логу» за месяц электроннай чаргой скарысталіся больш за дзве тысячы транспартных сродкаў.

Але ёсць і іншы бок таго, што паслуга была бясплатнай: блізу тысячы чалавек, якія зарэзэрвавалі месцы, не прыехалі на мяжу на часе. Рэальна праз электронную чаргу пераехалі мяжу блізу тысячы аўтамабіляў.

Апошнія навіны