BE RU EN

Паркаванне ў цэнтры Менска будзе абмежаванае 3 і 4 чэрвеня

  • 2.06.2015, 20:47

Паркаванне будзе забароненае на вуліцы Ленінградскай і мясцовых праездах вуліц Кісялёва і Захарава.

Пра гэта charter97.org паведамілі ў прэс-службе ДАІ Менска.

«2 чэрвеня з 22.00 да 18:00 3 чэрвеня будзе часткова абмежаванае паркаванне на вул.Ленінградскай.

Адначасова з гэтым з 21.00 3 чэрвеня да 11.30 4 чэрвеня будзе абмежаванае паркаванне на перыметры пл.Перамогі (мясцовыя праезды вуліц Кісялёва і Захарава)», - гаворыцца ў паведамленні.

Забарона ўводзяцца ў сувязі з правядзеннем мерапрыемстваў у рамках афіцыйнага візіту прэзідэнта Індыі ў Беларусь.

Апошнія навіны