BE RU EN

Расея сарвала паседжанне кантактнай групы ў Менску

  • 2.06.2015, 19:51

Прадстаўнік Расеі Азамат Кульмухаметаў пакінуў паседжанне.

Расейскі бок сарваў паседжанне трохбаковай кантактнай групы аб Данбасе ў Менску, паведаміла агенцтву "Інтэрфакс-Украіна" крыніца, блізкая да ўкраінскай часткі групы.

"Прадстаўнік Расеі Азамат Кульмухаметаў пакінуў залу паседжанняў. Такім чынам, Расея фактычна сарвала паседжанне групы і падвергла рэвізіі менскія дамоўленасці", - сказаў суразмоўца агенцтва.

"Украінскі бок настойвае на поўным адводзе цяжкай тэхнікі пры верыфікацыі АБСЕ, усталяванні кантролю над украінска-расейскай мяжой, вывадзе замежных войскаў з тэрыторыі Украіны", - дадала крыніца.

Нагадаем, сёння ў Менску адбыліся паседжанні трох рабочых падгруп наконт ўрэгулявання крызісу ва Украіне. Пасяджэнні праходзілі ў закрытым фармаце. Раней праз адсутнасць прадстаўніка Расеі не адбылася сустрэча ў эканамічнай падгрупе.

Пазней на перамовы сабраліся ўдзельнікі Трохбаковай кантактнай групы (Украіна, Расея, АБСЕ).

Апошнія навіны