BE RU EN

Аўстралію засыпала снегам

  • 2.06.2015, 12:51

У Аўстраліі ў першы дзень зімы тэмпература паветра апусцілася ніжэй за нуль і пачаўся моцны снегапад.

Пра гэта паведамляе «Корреспондент» са спасылкай на ABC.

«У першы дзень зімы нізінныя раёны Аўстраліі замёў снег. Самыя вялікія снегапады былі на паўднёвым захадзе краіны, а таксама ў цэнтральных раёнах. Сіноптыкі чакалі росту снежнага покрыва цягам дня», - гаворыцца ў паведамленні.

Снег выпаў у сталічным рэгіёне і ў самой Канбэры, а таксама ў Тасманіі. Зрэшты, сіноптыкі заявілі, што найбліжэйшым часам снегападаў больш не чакаецца і спрагназавалі павышэнне тэмпературы. Цяпер тэмпература ноччу зніжаецца да -8.

Апошнія навіны