BE RU EN

Дзярждоля ў 252 прадпрыемствах Беларусі павялічаная

  • 2.06.2015, 12:36

Урад распарадзіўся павялічыць дзяржаўную долю ў 252 прадпрыемствах на суму аказанай гэтым прадпрыемствам дзяржпадтрымцы ў 2014 годзе.

Гэта вынікае з Пастановы Савета міністраў №433 ад 22 траўня.

Доля дзяржавы ў 249 прадпрыемствах будзе павялічаная на суму кампенсацыі часткі адсоткаў за карыстанне банкаўскімі крэдытамі летась. Дзве траціны прадпрыемстваў з пераліку так ці інакш маюць дачыненне да сельскай гаспадаркі.

Яшчэ тром прадпрыемствам была аказаная фінансавая дапамога за кошт бюджэту, у тым ліку ЗАТ «Другі нацыянальны тэлеканал» і ЗАТ «Сталічная тэлевізія».

Апошнія навіны