BE RU EN

Міліцыянты збілі баранавіцкага актывіста

  • 2.06.2015, 11:44

Актывіст «Маладога фронту» Кірыл Лукша заяўляе, што пасля акцыі пратэсту ён быў збіты супрацоўнікамі міліцыі.

Пра гэта паведамляе «Радыё Рацыя». Пра інцыдэнт у сацыяльных сетках напісаў сам пацярпелы. Сітуацыю пракаментаваў сустаршыня арганізацыі «Малады фронт» Андрэй Цянюта: «Кірыла Лукша працягнуў серыю акцый супраць дэкрэта аб дармаедстве. Падчас чарговай акцыі актывіст быў затрыманы і збіты міліцыяй. Мы ўважаем, што гэта было перавышэнне службовых паўнамоцтваў супрацоўнікамі міліцыі і працяг палітычнага пераследу актывістаў арганізацыі».

Нагадаем, што раней, 12 траўня, Кірыл Лукша разам з Аляксандрам Пелепай пратэставалі з плакатам «Мы за справядлівасць» каля прахадной Баранавіцкага вытворчага баваўнянага аб'яднання. Акцыя была накіраваная супраць скарачэння рабочых прадпрыемства, сярод якіх была ягоная маці. На гэты раз актывіст хадзіў з плакатам, на якім была напісаная просьба аб дапамозе ў выплаце падатку на «дармаедства». Кірыл мае намер працягнуць пратэсты і напісаць заяву паводле факта збіцця ў міліцыю.

Апошнія навіны