BE RU EN

Прэм'ер Японіі ўпершыню ў гісторыі наведае Украіну

  • 2.06.2015, 11:24

Афіцыйны візіт Сіндзо Абэ ва Украіну адбудзецца 5-6 чэрвеня.

Украіну 5-6 чэрвеня з першым у гісторыі афіцыйным візітам наведае прэм'ер-міністр Японіі Сіндзо Абэ.

Як паведамляе прэс-служба кіраўніка дзяржавы, візіт кіраўніка ўрада Японіі напярэдадні саміту «Вялікай сямёркі» стане «магутнай праявай цвёрдай і ўсебаковай палітычнай падтрымкай Украіны», піша korrespondent.net.

Падчас сустрэч і перамоваў бакі абмяркуюць комплекс пытанняў двухбаковага ўзаемадзеяння ў палітычнай, эканамічнай, навукова-тэхнічнай, гуманітарнай сферах, актуальныя праблемы глабальнага і рэгіянальнага парадку дня, а таксама супрацоўніцтва Украіны і Японіі.

Раней кіраўнік МЗС Украіны Павел Клімкін заяўляў, што прэзідэнт Пятро Парашэнка разглядае магчымасць візіту ў Японію ў 2015 годзе.

Са слоў Клімкіна, Украіна хоча развіваць стасункі з Японіяй, у тым ліку супрацоўніцтва ў ліквідацыі наступстваў аварый на Чарнобыльскай АЭС і на станцыі «Фукусіма-1», а таксама эканамічнае супрацоўніцтва.

Апошнія навіны