BE RU EN

Рух транспарту ў цэнтры Гомеля паралізаваны

  • 19.06.2015, 14:10

Прычына - абясточванне тралейбуснай лініі.

Чытач даслаў charter97.org інфармацыю аб тым, што цяпер у Гомелі на вуліцы Савецкай спыніўся рух. Увесь цэнтр горада стаіць у корку ў кірунку ад фабрыкі «8 Сакавіка» ў бок універмага.

Як атрымалася ўдакладніць charter97.org у відавочцаў, корак утварыўся праз праблемы з электрычнасцю.

«Тралейбусная лінія абясточаная. Усе тралейбусы на Савецкай стаяць», - паведаміў гомелец Ягор.

Апошнія навіны