BE RU EN

Паўсотні шматпавярховікаў у Менску заставаліся раніцай без электрычнасці

  • 19.06.2015, 10:30

У сталіцы 19 чэрвеня адбылося веернае адключэнне электразабеспячэння 50 шматкватэрных і 40 прыватных дамоў.

Пра гэта паведамілі БелаПАН у Менскай гарадской управе МНС.

Электрычнасць адсутнічала з 4.50 у 90 дамах на вуліцах Ангарская, Байкальская, Варвашэні, Куляшова, Чайкіна, Сацыялістычная, Лазо, Волжская, Ваўпшасава, Радыяльная, Солтыса, Халмагорская. Усяго без святла заставаліся 1.947 кватэр, у якіх пражывае 6.750 чалавек.

Аварыя адбылася ў выніку пашкоджання кабеля 10 кВ. Найбольшы час адключэння склаў 2 гадзіны 10 хвілін.

Аб'екты жыццезабеспячэння ад электразабеспячэння не адключаліся. Прычыны пашкоджанні кабеля высвятляюцца.

Апошнія навіны