BE RU EN

Аварыя ў Менску паралізавала рух трамваяў

  • 18.06.2015, 11:25

У выніку дарожна-транспартнага здарэння з удзелам двух легкавых аўтамабіляў быў прыпынены рух трамваяў на вул. Я. Коласа.

Як паведамляе карэспандэнт агенцтва «Мінск-Навіны», пасажыры вымушаныя былі дабірацца пешшу да месца прызначэння. Аварыя з удзелам Honda Jazz і Mini Cooper здарылася блізу 8.20 ля дома №55/1. Пасля сутыкнення Honda апынулася пасярэдзіне дарогі, перакрыўшы рух трамваям у абодвух кірунках. У Mini Cooper ад удару адарваўся пярэдні рэгістрацыйны знак. Паводле папярэдняй інфармацыі, пацярпелых у выніку ДТЗ няма.

Апошнія навіны