BE RU EN

Мінінфармацыі абмежавала доступ да сайта kyky.org

  • 18.06.2015, 10:15

Міністэрства інфармацыі Беларусі абмежавала доступ да сайта kyky.org.

Паведамленне аб гэтым размешчанае на афіцыйным сайце міністэрства.

«У адпаведнасці з Законам Рэспублікі Беларусь ад 17 ліпеня 2008 года «Аб сродках масавай інфармацыі» 15 чэрвеня 2015 года Міністэрства інфармацыі Беларусі прыняло пастанову аб абмежаванні доступу да інфармацыйнага рэсурсу kyky.org, з прычыны размяшчэння інфармацыі, распаўсюджванне якой здольнае нанесці шкоду нацыянальным інтарэсам Рэспублікі Беларусь (падпункт 1.3 пункта 1 артыкула 38 Закона аб СМІ)», - гаворыцца ў паведамленні.

«У шэрагу публікацый, размешчаных на гэтым інфармацыйным рэсурсе, утрымліваюцца прыніжальныя выказванні ў дачыненні да дзяржаўнага свята Рэспублікі Беларусь - Дня Перамогі, грамадзян краіны, якія ў ім удзельнічаюць, аспрэчваецца значнасць гэтай падзеі ў гісторыі дзяржавы, тым самым скажаецца гістарычная праўда аб Вялікай Айчыннай вайне. Таксама ў матэрыялах на сайце kyky.org прысутнічае табуяваная лексіка, грэблівыя, а часам і абразлівыя выказванні на адрас прадстаўнікоў пэўных сацыяльных груп, нацыянальнасцяў і рэлігійных канфесій», - адзначаецца ў паведамленні.

Цягам некалькіх гадзін раніцай kyky.org быў недаступны, доступ да сайта з'явіўся толькі а 13 гадзіне. У рэдакцыі выдання заяўляюць, што раніцай сайт не адчыняўся з тэхнічных прычын, праз вялікую колькасці заходаў на рэсурс, а не праз блакаванне Мінінфарма. Але цяпер некаторыя правайдэры ўжо пачалі блакаваць доступ да сайта ў адпаведнасці з пастановай Мінінфарма.

Апошнія навіны