BE RU EN

Развітанне з Фрыске пройдзе 17 чэрвеня

  • 16.06.2015, 20:53

Развітанне з расейскай спявачкай Жаннай Фрыске пройдзе ў сераду ў маскоўскім Крокус Сіці Холе.

Пра гэта паведамілі ў аўторак "Інтэрфаксу" ў дырэкцыі Крокус Сіці Хола.

"Развітанне з Жаннай Фрыске пройдзе ў Крокус Сіці Холе ў сераду, 17 чэрвеня, у вялікай зале", - сказалі ў дырэкцыі.

Вядомая расейская спявачка Жанна Фрыске памерла ў Маскве на 41-м годзе жыцця пасля цяжкай хваробы.

Пахаванне артысткі адбудзецца 18 чэрвеня на Нікола-Архангельскіх могілках.

Апошнія навіны