BE RU EN

Ураган у Віцебску кідаў дрэвы на аўтамабілі

  • 15.06.2015, 14:09

Увечары 14 чэрвеня ў службу выратавання ад жыхароў Віцебска паступілі паведамленні пра падзенне дрэў на аўтамабілі.

Пра гэта сайту charter97.org паведамілі ў МНС.

На вуліцы Зяньковай дрэва ў Віцебску ўпала на легкавы аўтамабіль Хундай Акцэнт, а на вуліцы Чкалава на Фольксваген Гольф. Пацярпелых няма.

Работнікамі МНС з выкарыстаннем бензапілы праводзіліся працы ачысткі праезнай часткі дваровых тэрыторый. На праспекце Фрунзе выратавальнікам давялося неадкладна прыбраць нахіленае на жылы дом з расколінай дрэва, каб не дапусціць неспрыяльных наступстваў.

Ратавальнікі-пажарныя нагадваюць: не пакідайце аўтамабілі пад кронамі старых дрэў, а таксама паблізу будынкаў і збудаванняў.

Апошнія навіны