BE RU EN

Гомель накрыў смог ад лясных пажараў

  • 15.06.2015, 12:04

За мінулыя суткі на Гомельшчыне адбылося шэсць тарфяных пажараў плошчай 0,76 га і 11 лясных пажараў на плошчы 109,15 га.

Таксама гарэлі сухая трава і хмызнякі на плошчы 204,12 га. Як паведамляе БелаПАН, на раніцу панядзелка ўсё яшчэ не патушаныя два лясныя пажары ў Хойніцкім і Лельчыцкім раёнах, а таксама ўзгаранне травы і хмызняку на тэрыторыі нацыянальнага парку «Прыпяцкі» ў Лельчыцкім раёне.

Там у тушэнні задзейнічаныя верталёт і сем парашутыстаў-дэсантнікаў, на зямлі працуюць амаль сто чалавек з розных арганізацый. Для тушэння лясных пажараў у Хойніцкім і Лельчыцкім раёнах таксама задзейнічаная авіятэхніка, верталёты ўжо больш за 200 разоў скідвалі ваду.

У раёнах, дзе гараць лясы, мясцовыя жыхары скардзяцца на моцны гар у паветры, многія не выпускаюць дзяцей на вуліцы. Смог ад лясных пажараў распаўсюдзіўся ў Гомелі.

Апошнія навіны