BE RU EN

Лекі і камунальныя паслугі падаражэлі на 30%

  • 13.06.2015, 20:44

Хутчэй за ўсё кошты раслі на паслугі, а на харчовыя і нехарчовыя тавары падвышаліся амаль аднолькавымі тэмпамі.

За год - ад траўня да траўня - кошты выраслі амаль на 14%, паведамляе «Радыё Свабода».

Паводле звестак Нацыянальнага статыстычнага камітэта, у траўні гадавая інфляцыя склала 13,7%. Больш за ўсё ў параўнанні з траўнем 2014 года ў краіне падаражэлі паслугі - на 22%. Нехарчовыя і харчовыя тавары выраслі ў кошце ў сярэднім на 12,1% і 12% адпаведна.

Варта адзначыць, што звесткі афіцыйнай статыстыкі часта скажаюцца ў прапагандысцкіх мэтах. Улады па-ранейшаму не выключаюць друкаваны станок: грашовая маса ў Беларусі з пачатку года вырасла на 19%.

Больш за ўсё за год падаражэлі камунальныя плацяжы, лекі, гарбата і гародніна - больш чым на 30%, а вось палёты на самалётах, абутак і мяса хоць нязначна (да 2%), але патаннелі.

Калі параўнаць кошты за месяц, то ў траўні яны выраслі ў сярэднім на 0,7%. Сярод паслуг за месяц больш за ўсё падаражэў танны ў параўнанні з мінулым годам паветраны транспарт, а таксама цягнікі міжнародных стасункаў. Сярод тавараў хутчэй за ўсё даражэлі мыйныя сродкі і лекі. А з прадуктаў харчавання на фоне іншых прадуктаў значна вырас у цане цукар - амаль на 10%.

Апошнія навіны