BE RU EN

Абарона Саўчанкі пачынае знаёміцца з матэрыяламі крымінальнай справы

  • 1.06.2015, 19:07

Азнаямленне з матэрыяламі закончыцца ў другой палове ліпеня.

Абарона ўкраінскай лётчыцы, народнай дэпутаткі Ўкраіны ад "Батьківщини" Надзеі Саўчанкі пачынае азнаямленне з матэрыяламі ейнай крымінальнай справы. Пра гэта ў панядзелак, 1 чэрвеня, у Twitter паведаміў адвакат украінкі Мікалай Полазаў.

"Падпісаў пратакол аб заканчэнні следчых дзеянняў у справе Надзеі Саўчанкі. Далей стадыя азнаямлення са справай", - паведаміў ён.

У камэнтары "Інтэрфаксу" адвакат Саўчанкі Марк Фейгін паведаміў, што азнаямленне з матэрыяламі зойме блізу паўтары месяцы і закончыцца ў другой палове ліпеня.

Аб заканчэнні расследавання крымінальнай справы супраць Саўчанкі следчы камітэт Расеі абвясціў 28 траўня.

Саўчанка, якая была ўзятая ў палон у чэрвені 2014 года ў Луганскай вобласці, а затым незаконна вывезена ў Расею, абвінавачваецца ў дапамаганні ў забойстве двух расейскіх журналістаў і незаконным перасячэнні мяжы РФ. Лётчыца сваю віну не прызнае. У расейскім следчым ізалятары яна знаходзіцца амаль год.

Апошнія навіны