Карта: дзе абмяжуюць паркоўку ў Менску на святы
- 8.05.2015, 17:25
Сталічная міліцыя апублікавала ўдакладненую інфармацыю што да паркоўкі аўтамабіляў у цэнтры Менска 8-9 траўня.
Паведамляецца пра тое, што з 20.00 8 траўня і да заканчэння святочных мерапрыемстваў забаронена паркоўка аўтатранспарту у тым ліку і на прыдарожных месцах на шэрагу вуліц у цэнтры беларускай сталіцы, піша БелаПАН.
Паводле інфармацыі аддзела ДАІ Цэнтральнага РУУС, паркоўка будзе забароненая:
- На праспекце Машэрава - ад праспекта Незалежнасці да вуліцы Ціміразева;
- На вуліцах Грыбаедава, Гвардзейскай, Тарханава, Амуратарскай;
- На вуліцы Ігнаценкі - ад вуліцы Грыбаедава да праспекта Пераможцаў;
- На вуліцы Камуністычнай - ад вуліцы Чырвонай да вуліцы Кісялёва;
- На вуліцы Кісялёва - ад плошчы Перамогі да вуліцы Чырвонай;
- На вуліцы Мельнікайтэ – уключна з праездам да гатэля «Планета».