BE RU EN

«Додж Караван» загарэўся ў Менску ў гадзіну пік

  • 7.05.2015, 21:46

Прычынай надзвычайнага здарэння стала кароткае замыканне ў маторным адсеку.

Сёння вечарам на вуліцы Матусевіча ўтварыўся вялікі корак. У вузкім месцы люднай дарогі ля дома №44 стаялі пажарныя брыгады. Як высветлілася, у аўтамабілі «Додж Караван» адбылося ўзгаранне.

Як паведаміў агенцтву «Мінск-Навіны» прэс-сакратар Менскай гарадской управы МНС Віталь Дэмбоўскі, паведамленне пра інцыдэнт паступіла а 17.54.

Ратавальнікі спрацавалі аператыўна: узгаранне было ліквідавана праз 10 хвілін.

Ніхто не пацярпеў. Паводле папярэдняй версіі, прычынай надзвычайнага здарэння стала кароткае замыканне ў маторным адсеку.

Апошнія навіны