BE RU EN

Рух па вуліцы Казлова ў Менску забараняюць з 11 траўня

  • 7.05.2015, 14:14

Рух будзе закрыты праз рэканструкцыю трамвайных шляхоў ад разваротнага кальца па вуліцы Змітрака Бядулі да вуліцы Платонава.

Пра гэта сайту charter97.org паведамілі ў прэс-службе ДАІ Менгарвыканкама.

Рух закрыюць для ўсіх відаў транспарту ў абодвух кірунках. У ведамстве прапануюць аб'язджаць гэты адцінак дарогі праз вуліцу Бядулі, вуліцу Чапаева, вуліцу Платонава.

Рух трамваяў, якія ідуць па вуліцах Казлова, Платонава, Чапаева, Змітрака Бядулі, Казлова таксама будзе закрыты ў абодвух кірунках. Акрамя таго, на ўвесь перыяд дарожных работ па вуліцы Платонава і вуліцы Чапаева будзе забароненая стаянка ў крайняй правай паласе руху ў абодвух кірунках.

З улікам увядзення часовых абмежаванняў Дзяржаўтаінспекцыя рэкамендуе кіроўцам і пасажырам грамадскага транспарту ўлічваць гэтую інфармацыю пры выбары маршруту, а таксама быць вельмі ўважлівымі на гэтым адцінку вулічна-дарожнай сеткі і выконваць Правілы дарожнага руху.

Апошнія навіны