BE RU EN

Падаткавікі выявілі 1,5 тысячы беларусаў, «якія жывуць не па сродках»

  • 7.05.2015, 11:59

Беларускія падатковыя органы ў студзені-сакавіку сёлета выявілі больш за 1,5 тысячы грамадзян, «якія жывуць не па сродках».

Пра гэта паведаміла сёння ў час анлайн-канферэнцыі на сайце БелТА намесніца начальніка галоўнага ўпраўлення падаткаабкладання фізічных асоб Міністэрства падаткаў і збораў Беларусі Святлана Шаўчэнка.

«У першым квартале 2015 парушэнні заканадаўства аб дэклараванні даходаў і маёмасці ўстаноўлены ў 1521 фізічнай асобы, што амаль у 1,8 разы больш, чым за той жа перыяд мінулага года (849), - адзначыла Святлана Шаўчэнка. - У бюджэт дадаткова паступіла Br10,7 млрд. Гэта ў 2,7 разы больш у параўнанні з аналагічным перыядам 2014 года».

Прадстаўніца МПЗ падкрэсліла, што дэкларацыю аб даходах і маёмасці падаюць толькі тыя грамадзяне, якім накіраванае адпаведнае пісьмовае патрабаванне падатковага органа пры вядзенні кантролю ў сферы дэкларавання даходаў і маёмасці. Такія патрабаванні накіроўваюцца тым, хто, паводле звестак МПЗ, жыве не па сродках, гэта значыць не атрымлівае даходаў з афіцыйных крыніц альбо атрымлівае іх у нязначных сумах, але пры гэтым купляе дарагую нерухомасць, транспартныя сродкі, вядзе іншыя фінансавыя аперацыі.

Апошнія навіны