BE RU EN

БЧ адкрые новы маршрут з Менска ў Польшчу праз Горадню

  • 7.05.2015, 10:42

Беларуская чыгунка з 11 траўня адкрывае маршрут Менск-Горадня-Беласток-Малкін з перасадкай пасажыраў на станцыі Горадня.

Пра гэта charter97.org паведамілі ў прэс-цэнтры БЧ.

У выніку дамоўленасці БЧ з Польскімі чыгункамі з 11 траўня зменіцца расклад цягніка №193 Горадня-Малкін, які будзе адпраўляцца з Горадні ў Польшчу а 12.50 (замест 11.23). Гэта зробіць магчымым перасадку пасажыраў цягніка міжрэгіянальных ліній №673 Менск-Горадня на цягнік №193.

Затым цягнік №193 Горадня-Малкін будзе прыбываць у Беласток а 14.57, у Малкіна - а 16.23.

«Мэтай рэалізацыі праекта з'яўляецца павышэнне прывабнасці пасажырскіх перавозак як у межах Беларусі, так і ў міжнародных злучэннях, развіццё турыстычных маршрутаў, узмацненне транспартных сувязяў Беларусі з краінамі Еўразвязу», - падкрэслілі ў прэс-цэнтры.

Ранішні цягнік міжрэгіянальных ліній №673 Менск-Горадня курсуе па Беларускай чыгунцы з 29 сакавіка гэтага года. Са станцыі Менск-Пасажырскі ён адпраўляецца раніцай а 6.56 і прыбывае ў Горадню а 11.26. Час у шляху да Горадні складае 4 гадзіны 30 хвілін. Цягнік робіць тры прыпынкі (у Маладзечна, Лідзе і Мастах).

Апошнія навіны