BE RU EN

У Магілёве гарэў дзіцячы садок

  • 7.05.2015, 10:22

У сераду днём быў пажар у дзіцячым садку ў Магілёве.

Пра гэта charter97.org паведамілі ў прэс-службе МНС.

«6 траўня а 11-50 магілёўскім падраздзяленнем МНС было атрыманае паведамленне аб пажары ў дзіцячым садзе на 3-м завулку Мечнікава. Гарэла памяшканне на другім паверсе, людзей у будынку не было.

На момант пачатку пажару 14 дзяцей і два выхавальнікі знаходзіліся ў іншым будынку і, пасля спрацоўвання сістэмы абвесткі, былі эвакуаваныя. Астатнія дзеці былі на прагулцы. Усяго, да часу прыбыцця падраздзяленняў МНС 78 дзяцей і 16 чалавек служачага персаналу знаходзіліся на вуліцы. Ратавальнікамі і пажарнымі ўзгаранне было аператыўна ліквідаванае. У выніку пажару на другім паверсе ў каморы знішчаныя асабістыя рэчы выхавальніка, унутраная аздабленне, закураныя сцены і столь у спальні, пашкоджаныя шафкі ў шатні. Пацярпелых няма», - адзначылі там.

Прычына пажару высвятляецца.

У МАГІЛЁВЕ ГАРЭЎ ДЗІЦЯЧЫ САДОК. ФОТА: МНС
У МАГІЛЁВЕ ГАРЭЎ ДЗІЦЯЧЫ САДОК. ФОТА: МНС
У МАГІЛЁВЕ ГАРЭЎ ДЗІЦЯЧЫ САДОК. ФОТА: МНС
У МАГІЛЁВЕ ГАРЭЎ ДЗІЦЯЧЫ САДОК. ФОТА: МНС

Апошнія навіны