BE RU EN

23 менскія прадпрыемствы затрымліваюць заробак

  • 6.05.2015, 22:27

У Менску павялічылася колькасць арганізацый, якія затрымліваюць заробак.

За месяц у Менску павялічылася колькасць камерцыйных арганізацый (колькасцю работнікаў ад 16 чалавек), у якіх не выплацілі заробак своечасова.

Паводле стану на 1 траўня ў сталіцы такіх завінавачаных налічылі 23, у красавіку іх было 17. Пра гэта паведамляе «Мінск-навіны» са спасылкай на Нацыянальны статыстычны камітэт Беларусі.

Агулам у краіне на 1 траўня пратэрмінаваная запазычанасць у заробку была ў 327 арганізацыях, заробак своечасова не атрымалі 56,3 тысяч работнікаў. Усяго ім завінаваціліся 206,6 млрд рублёў (прыкладна 3.700.000 рублёў на чалавека), што складае 1,1% ад фонду заробку ў рэспубліцы за сакавік.

Апошнія навіны