BE RU EN

Надзеі Саўчанцы выклікалі ў суд хуткую дапамогу

  • 6.05.2015, 16:28

У Басманны суд Масквы выклікалі хуткую дапамогу Надзеі Саўчанцы, якая паскардзілася на болі ў грудзях і сэрцы.

Пра гэта паведамляе карэспандэнтка расейскай службы BBC з залы суда.

Раней суд прызнаў законнымі дзеянні следчага, які адмовіўся адпусціць украінскую лётчыцы Надзею Саўчанку, абвінавачваную расейскімі ўладамі ў саўдзеле ў забойстве на ўсходзе Украіны журналістаў ВГТРК, на сесію Парламенцкай Асамблеі Рады Еўропы.

Надзея Саўчанка была выкрадзеная баевікамі на Данбасе летам 2014 года, а затым яе перавезлі ў Расею, дзе абвінавацілі ў датычнасці да загубы расейскіх журналістаў. У той жа час, паводле звестак абароны, яна не магла быць датычнай да загубы журналістаў, бо трапіла ў палон яшчэ да іх смерці. У снежні 2014 Надзея Саўчанка абвясціла галадоўку на знак пратэсту супраць свайго незаконнага арышту. 24 красавіка Следчы камітэт РФ выставіў ёй канчатковае абвінавачванне нібыта ў дапамозе ў забойстве двух і больш асоб і ў незаконным перасячэнні мяжы РФ.

Апошнія навіны