BE RU EN

Пятро Парашэнка: Сепаратысты вяртаюць у буферную зону цяжкае ўзбраенне

  • 6.05.2015, 15:04

Сепаратысты напярэдадні 9 траўня вяртаюць цяжкае ўзбраенне ў буферную зону ў Данецкай і Луганскай абласцях.

Пра гэта заявіў прэзідэнт Украіны Пятро Парашэнка, паведамляе ягоная прэс-служба.

"Тлумачэнні не вытрымліваюць ніякай крытыкі: яны нібыта рыхтуюцца да параду, рыхтуюць вучэнні, праводзяць баявыя трэніроўкі. Дамоўленасці трэба выконваць, а ўсю тэхніку цягам лічаных гадзін трэба вывесці", - падкрэсліў Парашэнка.

З ягоных слоў, адвод цяжкай тэхнікі з'яўляецца прынцыповым пунктам менскіх дамоўленасцей. Парашэнка адзначыў, што павінна быць зафіксаванае не толькі, адкуль выводзіцца, якая колькасць, якімі маршрутамі, дзе захоўваецца, але і забяспечаны сталы эфектыўны доступ прадстаўнікоў АБСЕ для кантролю.

Раней прэзідэнт Украіны ўжо заяўляў, што паступаюць паведамленні аб намерах тэрарыстаў на ўсходзе краіны ў другой палове траўня перайсці да актыўных наступальных дзеянняў.

Апошнія навіны