BE RU EN

Баевікі прыбылі ў Менск на перамовы кантактнай групы па Украіне

  • 6.05.2015, 11:58

Прадстаўнікі самаабвешчаных ДНР/ЛНР у кантактнай групе Дзяніс Пушылін і Уладзіслаў Дэйна прыехалі ў Менск.

Чарговае пасяджэнне кантактнай групы ва ўрэгуляванні сітуацыі на Украіне адбудзецца ў Менску. На ім пройдзе першая сустрэча працоўных тэматычных падгруп, піша glavnoe.ua.

Аб неабходнасці сустрэчы рабочых падгруп дамовіліся падчас праведзенай 30 красавіка тэлефоннай размовы лідары краін «нармандскай чацвёркі» - украінскі прэзідэнт Пятро Парашэнка, канцлер ФРГ Ангела Мэркель, прэзідэнт Францыі Франсуа Аланд і прэзідэнт Расеі Уладзімір Пуцін.

Апошнія навіны