BE RU EN

У васьмі гарадах Беларусі адкрыюцца польскія візавыя цэнтры

  • 6.05.2015, 10:34

У іх будуць знаходзіцца 42 вакны для прыёму дакументаў на візы.

Візавыя цэнтры Польшчы адкрыюцца ў Менску, Берасці, Горадні, Гомелі, Магілёве, Пінску, Баранавічах і Лідзе. У іх павінна знаходзіцца як мінімум 42 вакны для прыёму дакументаў на візы і 20 месцаў для збору біяметрычных дадзеных заяўніка. З 23 чэрвеня беларусы для атрымання шэнгенскай візы павінны будуць падаць біяметрычныя дадзеныя - адбіткі ўсіх пальцаў рук і лічбавую фатаграфію. Згодна з умовамі тэндэру ў візавых цэнтрах павінна быць патрэбнае для гэтага абсталяванне. Заяўкі на ўдзел у тэндэры будуць прымацца да 10 чэрвеня, паведамляе БелТА.

Мяркуецца, што цэнтры змогуць штогод прымаць 290 тыс. хадайніцтваў на атрыманне віз, у тым ліку цэнтр у Менску - 80 тыс. Заяўкі можна будзе падаваць з панядзелка да пятніцы (акрамя дзяржаўных святаў) з 9.00 да 17.00. Пастанова аб выдачы візы будзе прымацца цягам дзесяці рабочых дзён. Пры патрэбе разгляд дакументаў можа быць падоўжанае да 30 дзён.

Апошнія навіны