BE RU EN

Le Figaro: Парыж гатовы затапіць расейскія «Містралі»

  • 6.05.2015, 10:09

Францыя можа затапіць пабудаваныя для Расеі гелікоптэраносцы «Містраль».

Як піша газета Le Figaro, гэта адзін з асноўных варыянтаў дзеянняў, якія разглядаюцца афіцыйным Парыжам у выпадку скасавання кантракту.

Экспэрты прыйшлі да высновы, што выкарыстоўваць гелікоптэраносцы французскімі ВМС немагчыма, паколькі яны былі пабудаваныя пад расейскія стандарты. На перабудову караблёў прыйдзецца выдаткаваць сотні мільёнаў еўраў, паведамляе УНИАН.

Францыя наважыла прыпыніць перадачу гелікоптэраносцаў Маскве праз падтрымку Расеяй баевікоў на Данбасе і анэксію Крыма.

Апошнія навіны