BE RU EN

У Расеі абшукваюць Траццякоўскую галерэю

  • 5.05.2015, 21:52

Музей падазраюць у кантрабандзе культурных каштоўнасцяў.

Пра гэта паведамляе ТАССса спасылкай на прэс-службу Траццякоўскай галерэі.

"Цяпер прадстаўнікоў следчых органаў у музеі ўжо няма. Пакуль ідуць следчыя дзеянні, ад далейшых каментароў мы ўстрымліваемся. Просьба па іх звяртацца ў сілавыя структуры", - сказалі ў прэс-службе.

У музеі маюць "мінімум інфармацыі", а генеральны дырэктар Траццякоўскай галерэі Зельфіра Трагулава цяпер знаходзіцца ў службовай выправе.

Ператрусы ў Траццякоўскай галерэі праходзяць паводле крымінальнай справы аб кантрабандзе культурных каштоўнасцяў, паведаміла прадстаўніца Галоўнай следчай управы СК РФ Масквв Юлія Іванова.

"Раней у дачыненні да кіраўніка тэрытарыяльнай выбарчай камісіі ў Ламаносаўскім раёне была распачатая крымінальная справа паводле ч.1 арт.226.1 КК РФ (кантрабанда культурных каштоўнасцяў). У межах крымінальнай справы праводзяцца следчыя дзеянні ў экспэртным падраздзяленні "Дзяржаўная Траццякоўская галерэя", - паведаміла яна.

Апошнія навіны